АЛЯКСЕЙ ЖЭЧКА ДЭБЮТАВАЎ У СКЛАДЗЕ МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, наблізілася да завяршэння выступленняў у групе I адборачнай кампаніі EURO’2027 U21.
На жаль, набраць ачкі ў выязным паядынку з равеснікамі з Бельгіі не атрымалася — параза 0:1. Адзначым, што беларусы з 62-й хвіліны знаходзіліся ў меньшасці, а адзіны мяч прапусцілі на 70-й з пенальці.
На газоне стадыёна "Хэт Кейп’е" ў горадзе Вестэрло з’явілася чатыры прадстаўнікі мінскага "Дынама". Ад званка да званка адпрацавалі Іван ШЫМАКОВІЧ з Арцёмам САКАЛОЎСКІМ. На 69-й хвіліне Данііла ДУШЭЎСКАГА замяніў Аляксей ЖЭЧКА, для якога то аказаўся дэбют на такім узроўні.
У панядзелак, 28 верасня, падначаленых Віталя Паўлава чакае заключны матч — гасцявы супраць датчан.
Фота: прэс-служба АБФФ







