АБОДВА ПАЯДЫНКІ АДБУДУЦЦА Ў ТБІЛІСІ
З’явілася поўная інфармацыя па выступленні каманды "бела-сініх" U19 у стартавым кваліфікацыйным раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2026/27.
Нагадаем, што лёсаванне выбрала дынамаўскае дэрбі — з равеснікамі з Тбілісі. Абедзве серыі двухматчавага супрацьстаяння прыме стадыён імя Барыса Пайчадзэ ў сталіцы Грузіі.
Першая, ва ўсіх сэнсах выязная для нашых хлопцаў сустрэча пройдзе ў суботу, 10 кастрычніка. Пачатак а 18-й гадзіне па беларускім часе.
Паядынак у адказ, намінальна дамашні, адбудзецца без гледачоў у сераду, 14 кастрычніка. Стартавы свісток прагучыць у 15.00 па беларускім часе.







