ЗАКЛЮЧНЫ ПАЯДЫНАК ПЕРАД ПАЕЗДКАЙ У ПАРЫЖ
У сераду, 28 студзеня, рэзервісты "бела-сініх" згуляюць трэці ў гэтым годзе спарынг. У суперніках — "Маладзечна-2018", якое па выніках мінулага сезона страціла прапіску ў элітным дывізіёне.
Матч адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 15.00.
Для нашых хлопцаў гэты паядынак акажацца заключным перад адпраўленнем у сталіцу Францыі для ўдзелу ў 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. Раней падначаленыя Сяргея Яромкі ўзялі верх над дзяржынскім "Арсеналам" (2:1) і саступілі "МЛ Віцебск" (1:3).







