З ПАДАРУНКАМІ І ДОБРЫМ НАСТРОЕМ
Цягам ужо многіх гадоў у сярэдзіне студзеня на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" прыязджаюць юныя выхаванцы мінскага дзіцячага дома №7 "Сем Я".
Сённяшняя сустрэча, якая традыцыйна праводзілася ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", атрымалася багатай эмоцыямі. Хлопчыкі і дзяўчаткі выдатна павесяліліся ў кампаніі з Дзедам Марозам і Дынамошам, парадаваліся падарункам ад нашага клуба, а галоўнае — атрымалі вялізны зарад станоўчай энергіі.











