ЮРЫЙ МАЛЕЕЎ ПРАЦЯГНЕ ПРАЦУ
Падрыхтоўку да сезона пачала наша жаночая каманда.
На пасадзе галоўнага трэнера застаецца вопытны Юрый МАЛЕЕЎ, які за шэсць гадоў працы прывёў падначаленых да заваявання шаснаццаці тытулаў (па шэсць чэмпіёнств і Кубкаў краіны, чатыры Суперкубкі).
Склад "Дынама"-БДУФК пакінулі варатар Ганна ЗАЛЁТАВА, абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Зарына КАПУСЦІНА, Вольга КАПЫША, Алвіна Эма НЬЁЛЕ НГОНЬЯ (Камерун), хаўбекі Блесінг Касарачы АКПЕ (Нігерыя), Дар’я МАНЮКОВА, форвард Эмуэджэ АГБІАГБЕЎХА (Нігерыя).
Дзякуем дзяўчат за ўнёсак у "залаты хет-трык" у 2025-м і зычым далейшых поспехаў!







