Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЛАДЗІСЛАЎ ПОЛАЗ ПАПОЎНІЎ СКЛАД НАШАЙ КАМАНДЫ

14.01.2026

Футбалістам мінскага "Дынама" стаў паўабаронца Ўладзіслаў ПОЛАЗ.

Наш навічок нарадзіўся 6 чэрвеня 2001-га ў Мазыры. Выхаванец мясцовай СДЮШАР-1 (першы трэнер Вадзім Мікалаевіч Цябус). У 2019-м пачаў выступаць за дубль "Славіі", за асноўны склад дэбютаваў 29 жніўня 2020-га — у выязной кубкавай дуэлі з пінскай "Хваляй".

У далейшым пастаянна дэманстраваў безумоўны прагрэс: 2023 — 25 паядынкаў / 6 забітых мячоў і 1 выніковая перадача, 2024 — 30/0+4, 2025 — 32/8+5.

Папярэдні год аказаўся самым паспяховым пакуль у кар’еры Полаза: удзел ва ўсіх 30 супрацьстаяннях найвышэйшай лігі, прычым кожны раз — у "старце", званне другога па карыснасці гульца палешукоў (13 ачкоў па сістэме "гол плюс пас"), уключэнне ў сімвалічную зборную "Б" чэмпіянату, а галоўнае — бронзавы медаль у актыве.

Сумарна ў форме "Славіі" правёў 114 афіцыйных сустрэч (15+12).

Улад, ласкава вітаем у абойме "бела-сініх"! Зычым праявіць свае найлепшыя якасці і дапаматчы ў вырашэнні пастаўленых задач!