УЛАДЗІСЛАЎ КАЛІНІН ЗАСТАЕЦЦА Ў РОДНЫМ КЛУБЕ
Подпіс пад новым кантрактам з мінскім "Дынама" паставіў 24-гадовы абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН.
Выхаванец Акадэміі "бела-сініх" выступае за асноўны склад цягам ужо чатырох сезонаў — за гэты час адгуляў 79 матчаў ва ўсіх турнірах. Разам з аднаклубнікамі двойчы заваяваў чэмпіёнскі тытул (2023, 2024).
У мінулым годзе прыняў удзел у 28 афіцыйных паядынках, запісаў у актыў адну выніковую перадачу. Прычым праявіў сапраўдны ўніверсалізм: дзейнічаў на флангах і ў цэнтры абароны плюс у апорнай зоне.
Зычым Уладзіславу яшчэ больш яскрава праявіць сябе ў 2026-м, а таксама дапамагчы роднай камандзе ў рашэнні кожнай амбіцыйнай задачы!







