РУСЛАН ЧАБАНАЎ ПАКІНУЎ ДЫНАМАЎСКУЮ АБОЙМУ
Завершаны працоўныя адносіны паміж нашым клубам і расійскім паўабаронцам Русланам ЧАБАНАВЫМ.
Капітан моладзевай зборнай Расіі ў летняе трасфернае акно быў узяты ў арэнду ў "Краснадара" — і правёў у форме "бела-сініх" шэсць матчаў ва ўсіх турнірах.
Дзякуем Руслану за этап кар’еры ў "Дынама-Мінск" і зычым поспехаў на новым месцы!







