РЭЗЕРВІСТЫ ПЕРАМОЖНА АДКРЫЛІ СПАРЫНГ-ПРАГРАМУ
Кантрольны матч
ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК, Д2) — АРСЕНАЛ (ДЗЯРЖЫНСК, Д1) — 2:1 (1:0)
МІНСК. 21 студзеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00.
ДЫНАМА-БДУФК: Буцевіч, Кібак (Пянкрат, 46), Леанцюк (Чарняўскі, 46), Нізоўцаў (Здухаў, 46), Серада (Калесніковіч, 46), Грабцэвіч (к) (Гудач, 46), Дзегцярэнка (Русакоў, 46), Бейня (Дрозд, 46), Жывушка (Паборцаў, 46), Заблоцкі (Лявоненка, 46), Васкабойнікаў (Луцковіч, 46).
ГАЛЫ: 1:0 — Леанцюк (16, пас — Дзегцярэнка). 2:0 — Лявоненка (50). 2:1 — (84).
Для падначаленых Сяргея Яромкі гэты спарынг аказаўся першым з трох, якія каманда правядзе да адпраўлення ў Парыж на паядынак 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26 з ПСЖ U19.
У форме "бела-сініх" згулялі 17-гадовыя хаўбек Сяргей ЖЫВУШКА і абаронца Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ — у папярэднім сезоне выступалі за АБФФ U19. Абодва маладых футбалісты падпісалі кантракты з нашым клубам.







