РЭЗЕРВІСТЫ АКАЗАЛІСЯ МАЦНЕЙШЫМІ ЗА "МАЛАДЗЕЧНА-2018"
Кантрольны матч
ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК, Д2) — МАЛАДЗЕЧНА-2018 (Д2) — 1:0 (1:0)
МІНСК. 28 студзеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак (Пянкрат, 60), Леанцюк (М.Чарняўскі, 46), Нізоўцаў (Здухаў, 60), Серада (Калесніковіч, 60), Дзегцяранка (Паборцаў, 46), Грабцэвіч (к) (Русакоў, 60), Бейня (Моўчан, 46), Жачко (Гудач, 60), Заблоцкі (Дрозд, 60), Васкабойнікаў (Луцковіч, 46).
ГОЛ: 1:0 — Бейня (32, пас — Заблоцкі).
Каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі завершыла спарынг-праграму ў межах гэтага месяца. Наперадзе — паездка ў сталіцу Францыі, дзе ў сераду, 4 лютага, адбудзецца паядынак 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26 супраць ПСЖ U19.







