ПРАВЕРКА ЧЭМПІЁНАМ КРАІНЫ
Наступны кантрольны матч рэзервовая каманда мінскага "Дынама" згуляе ўжо ў суботу, 24 студзеня.
Гэтым разам чакаецца яшчэ больш сур’ёзны іспыт — змагацца належыць з "МЛ Віцебск", дзейсным чэмпіёнам краіны.
Паядынак пройдзе ў паветраапорным манежы АБФФ па п-це Пераможцаў. Пачатак у 11.30.
Нагадаем, што нашы хлопцы на чале з Сяргеем Яромкам адкрылі спарынг-праграму перадсезонкі на мажорнай ноце — у родных сценах зламілі супраціў прадстаўніка элітнага дывізіёна "Арсенала" з Дзяржынска (2:1).







