ПЕДРА ІГАР ПРАЦЯГНЕ КАР’ЕРУ Ў БАЛГАРЫІ
Паміж ФК "Дынама-Мінск" і ФК "Боцеў" (Плоўдзіў) падпісана пагадненне, суадносна якому трансферныя правы на паўабаронцу ПЕДРА ІГАРА пераходзяць балгарскаму клубу.
Бразільскі легіянер далучыўся да "бела-сініх" у ліпені 2024-га — і дапамог заваяваць чэмпіёнскі тытул, а таксама прабіцца ў агульны этап Лігі канферэнцый.
Усяго запісаў у асабісты прафайл 38 афіцыйных паядынкаў, забіў восем мячоў і аддаў дзве выніковыя перадачы (чэмпіянат — 27/6+2, Кубак Беларусі — 1, Ліга чэмпіёнаў — 6/1+0, Ліга Еўропы — 1/1+0, Ліга канферэнцый — 3).
Дзякуем Педра Ігару за працу і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!







