ПАМЁР ЮРЫЙ ПЫШНІК
У чацвер, 15 студзеня, памёр адзін з найлепшых беларускіх дзіцяча-юнацкіх трэнераў Юрый ПЫШНІК — яму было 83 гады.
Напачатку 60-х перспектыўны паўабаронца правёў за мінскае "Дынама" 42 афіцыйных матчы (3 галы). З 1975-га па 2008-ы Юрый Антонавіч працаваў трэнерам у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, за гэты час дапамог дабіцца значнага прагрэсу і пракласці шлях у вялікі футбол вельмі многім хлопцам. У ліку самых вядомых выхаванцаў — Аляксандр Мартыновіч, Антон Пуціло, Сяргей Кісляк, Андрэй Лаўрык, Уладзімір Журавель, Сяргей Яромка, Дзмітрый Лянцэвіч, Вадзім Скрыпчанка.
У 2004-07 гадах узначальваў рэзервовую каманду "бела-сініх", якая цягам усіх сезонаў станавілася пераможцай першынства краіны сярод дублёраў.
ФК "Дынама-Мінск" выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Юрыя Пышніка.







