НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ПРАВЯДУЦЬ ПЕРШЫ СПАРЫНГ 31 СТУДЗЕНЯ
"Дынама"-БДУФК працягвае планамерна рыхтавацца да сезона-2026, які адкрые праз месяц з невялікім гульнёй за жаночы Суперкубок Беларусі супраць спрадвечных канкурэнтак з "Мінска".
У суботу, 31 студзеня, наша каманда на чале з Юрыем Малеевым правядзе першы ў годзе кантрольны паядынак — з АБФФ WU19.
Суперніцы сустрэнуцца ў паветраапорным манежы АБФФ па п-це Пераможцаў, 24. Пачатак у 17.15.







