НА СТУДЗЕНЬ ЗАПЛАНАВАНЫ ДВА СПАРЫНГІ
Асноўны склад "бела-сініх" працягвае падрыхтоўку да сезона-2026.
Да сканчэння месяца каманду пад кіраўніцтвам Аляксандра Шагойкі чакае два кантрольныя паядынкі.
У суботу, 24 студзеня, нашы хлопцы згуляюць са сталічным СКА-1938 (экс-"Энергетык"-БДУ), які вярнуўся ў першую лігу. А роўна праз тыдзень, 31-га, пазмагаюцца з бабруйскай "Белшынай", якая пасля перапынку ў год выступіць у айчынным элітным дывізіёне.







