МОЛАДЗЬ ПАЧАЛА ПАДРЫХТОЎКУ
Сёння праграму перадсезонкі адкрылі рэзервісты "бела-сініх".
Каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі будзе працаваць на "сінтэтыцы" роднага "Юні", дзе, дарэчы, ужо на наступным тыдні плануе згуляць першы спарынг.
Нагадаем, што "Дынама-Мінск" U19 у сераду, 4 лютага, чакае афіцыйны паядынак — на выездзе з равеснікамі з французскага ПСЖ у межах 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.







