"МНЕ ЦІКАВА ВЫЙСЦІ З ЗОНЫ КАМФОРТУ"
Прэс-служба нашага клуба запускае новы відэапраект "7 пытанняў навічку" — у такім фармаце будуць прадстаўлены футбалісты, якія папоўнілі склад "бела-сініх" гэтай зімой.
Першы герой — брамнік Міхаіл КАЗАКЕВІЧ, які перабраўся з берагоў Буга і ўжо правёў "сухі" тайм у спарынгу са СКА-1938 (2:0).
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама". Абавязкова падпісвайцеся — і прыемнага прагляду!







