Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МІХАІЛ КАЗАКЕВІЧ ПАДПІСАЎ КАНТРАКТ З "БЕЛА-СІНІМІ"

13.01.2026

Футбалістам нашага клуба стаў галкіпер Міхаіл КАЗАКЕВІЧ.

Нарадзіўся 19 мая 2002-га ў Жабінцы. Выхаванец Брэсцкага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву (першыя трэнеры Сяргей Дзмітрыевіч Грыб, Яўген Уладзіміравіч Сяргееў). З верасня-2015 па лета-2019 — у сталічным Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, за каманды якога выступаў у юнацкіх чэмпіянатах краіны. Потым перабраўся ў Акадэмію брэсцкага "Дынама", за асноўны склад якога дэбютаваў 2 красавіка 2022-га ў дамашняй сустрэчы найвышэйшай лігі з "Іслаччу". І на чатыры сезоны пераўтварыўся ў "нумара адзін" — 109 афіцыйных паядынкаў, у тым ліку 32 "сухіх", 137 прапушчаных мячы. Цікава, што ў айчынным элітным дывізіёне на рахунку Казакевіча зараз роўна 100 гульняў.

Мае ў актыве 4 матчы ў форме моладзевай (U21) зборнай Беларусі.

Міхаіл, ласкава вітаем у "Дынама-Мінск"! Няхай усё атрымаецца!