МАКСІМ ШВЯЦОЎ ВЯРНУЎСЯ ДА РОДНЫХ ПЕНАТАЎ
Чарговым навічком "бела-сініх" стаў добра вядомы заўзятарам абаронца Максім ШВЯЦОЎ.

Нарадзіўся 2 красавіка 1998-га ў Мінску. З 7 гадоў займаўся ў Акадэміі нашага клуба (першы трэнер Генадзь Адамавіч Казючыц), за асноўны склад дэбютаваў у 17 — 2 жніўня 2015-га ў выязной кубкавай сустрэчы са "Смалявічамі"-СТІ.
У далейшым выступаў за "Дынама" цягам амаль дзевяці сезонаў: 187 гульняў ва ўсіх турнірах, па адным голе і асістэнцкім бале. Чэмпіён Беларусі-2023.

У ліпені-2024 вырашыў паспрабаваць сябе за мяжой — у расійскім "Ротары" з Валгаграда. За паўтары гады прыняў удзел у 34 афіцыйных матчах.
Прымяраў форму нацыянальнай збрнай краіны ў тузіне паядынкаў.

Макс, з вяртаннем да родных пенатаў! Надзейных, эфектыўных дзеянняў на полі — і толькі выдатных вынікаў!







