Наступны матч Слуцк-2024 7 лютага (12:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЛЕАНАРД ГВЕТ — ФУТБАЛІСТ "ДЫНАМА-МІНСК"

30.01.2026

Да "бела-сініх" далучыўся камерунскі нападнік Леанард ГВЕТ.

Нарадзіўся 2 кастрычніка 2002-га ў сталіцы роднай краіны — Яундэ. Выхаванец мясцовай футбольнай школы "Лекі" (першы трэнер Нджана Стэфан). На прафесійным узроўні дебютаваў за "Апежэс", якому дапамог фінішаваць на другім радку ў чэмпіянаце-2020/21. Улетку 2022-га адправіўся за мяжу — у бельгійскі "Гент", дзе выступаў за моладзевы склад.

Другую палову 2023-га правёў у літоўскім БФА з Вільнюса (4 матчы, 1 гол).

У 2024-25 гадах абараняў колеры гарадзенскага "Нёмана" — 46 паядынкаў, 11 трапных стрэлаў і пара выніковых перадач. Двухразовы ўладальнік нацыянальнага Кубка (2023/24, 2024/25), срэбраны прызёр беларускай найвышэйшай лігі-2024.

Леанард, вітаем у мінскім "Дынама", зычым вялікай колькасці галоў і вырашэння ўсіх задач у форме нашай каманды!