КРОЛІК І БУДЗЬКО ПЕРАБРАЛІСЯ Ў "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗ
Паміж ФК "Дынама-Мінск" і ФК "Тарпеда"-БелАЗ падпісана дамова, у суадноснасці з якой трансферныя правы на хаўбекаў Уладзіслава КРОЛІКА і Максіма БУДЗЬКО пераходзяць "аўтазаводцам".
Выхаванцы Акадэміі "бела-сініх" з’яўляліся важнай часткай каманд, якія трыўмфальна перамагалі ў першынстве Беларусі сярод дублёраў (2023) і добра выступалі ў Юнацкай лізе УЕФА-2023/24 і 2024/25.
За асноўны склад Уладзіслаў правёў 6 афіцыйных матчаў, Максім — 4.
Напачатку мінулага года абодва адправіліся ў арэнду ў "Маладзечна-2018". Потым Будзько у тым жа статусе абараняў колеры "Смаргоні", а Кролік вярнуўся ў родны клуб.
Зычым хлопцам максімальных поспехаў у далейшай кар’еры!







