Наступны матч Белшына 31 студзеня (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

КІРЫЛ КАПЛЕНКА — ФУТБАЛІСТ "БЕЛА-СІНІХ"

19.01.2026

Да ростэру "бела-сініх" далучыўся хаўбек Кірыл КАПЛЕНКА.

Наш навабранец нарадзіўся 15 чэрвеня 1999-га ў Маладзечна. Выхаванец школы мінскага "Дынама" (першы трэнер Станіслаў Станіслававіч Пармонаў), дзе займаўся з 7 да 15 гадоў. Потым выступаў за юнацкія каманды "Краснадара" (2015-17), пазней перабраўся ў Санкт-Пецярбург. За "Зеніт" дэбютаваў 18 верасня 2017-га ў дамашняй дуэлі прэм’ер-лігі з "Уфой". Усяго правёў у форме аднаго з расійскіх флагманаў тры афіцыйныя сустрэчы плюс запісаў на асабісты рахунак паўсотні супрацьстаянняў за рэзервовы склад (2 забітых мячы).

У лютым 2020-га быў аддадзены ў арэнду "Арэнбургу", колеры якога абараняў цягам чатырох сезонаў. Прычым з’яўляўся жалезным штыком асноўнага складу — 97 паядынкаў, 4 галы, 8 выніковых перадач.

У далейшым гуляў за калінінградскую "Балтыку" (люты-жнівень 2024-га; 19/2+0), падмаскоўныя "Хімкі" (жнівень-2024 — жнівень-2025; 8), "Спартак" з Кастромы (другая палова 2025-га; 3).

Мае ў актыве 10 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кірыл, вітаем у мінскім "Дынама" і зычым дэманстраваць максімум магчымага пры кожным выхадзе на газон!