ІВАН БАХАР ЗАСТАЕЦЦА
Подпіс пад новым кантрактам з "бела-сінімі" паставіў Іван БАХАР.
Тэхнічны нападнік сумарна правёў у форме мінскага "Дынама" ўжо пяць сезонаў: 142 афіцыйныя паядынкі, 36 забітых мячы і 23 асістэнцкія балы. Таксама ў актыве — чэмпіёнскія тытулы-2023 і -2024 плюс Суперкубак Беларусі-2025.
У мінулым годзе наш #17 прапусціў пэўны час з прычыны пашкоджання, а сапраўды разгуляўся восенню, калі, у прыватнасці, бліснуў пераможнымі галамі ў двух змаганнях найвышэйшай лігі запар — з "Арсеналам" (1:0) і аднаклубнікамі з Брэста (2:0). Да таго ж адзначыўся трапным стрэлам і рэалізаваным 11-мятровым у сустрэчы 1/8 фіналу Кубка краіны-2025/26 з "Віцебскам" (1:1, па пенальці 4:2).
Ваня, зычым, каб у наступным сезоне ў цябе і каманды было максімальна шмат станоўчых вынікаў і эмоцый!







