ГАЛЫ БАХАРА І ДУБАТОЎКІ ПРЫНОСЯЦЬ ПЕРАМОГУ
Кантрольны матч
ДЫНАМА-МІНСК — СКА-1938 (МІНСК, Д2) — 2:0 (0:0)
МІНСК. 24 студзеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 12.00.
СУДДЗІ: М.Шыян (Дзяржынск).
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч (Казакевіч, 46), Падстрэлаў (Чарняўскі, 46), Дубатоўка, Гаўрыловіч (к) (Швяцоў, 60), Аляксандраў (Вакуліч, 60), Дзенісюк (Жачко, 46), Сялява (Цапянкоў, 46), Сакалоўскі, Бахар (Моўчан, 60), Варданян (Будзько, 60), Полаз (Алыкулаў, 60).
ГАЛЫ: 1:0 — Бахар (52). 2:0 — Дубатоўка (69, пас — Чарняўскі).
Адзначым, што медыцынскія супрацьпаказанні не дазволілі выйсці на поле групе "бела-сініх" — у прыватнасці, Раману Бегунову, Аляксею Іванову, Уладзіславу Калініну, Фавазу Абдулахі, Кірылу Капленку, Яўгену Малашэвічу.







