ГАЛОЎНАЯ КАМАНДА ЗГУЛЯЕ З "БЕЛШЫНАЙ"
Чарговы працоўны тыдзень у межах падрыхтоўкі да сезона-2026 "бела-сінія" завершаць традыцыйна — кантрольным паядынкам. Змагацца належыць з бабруйскай "Белшынай", якая вярнулася ў элітны дывізіён пасля двухгадовай адсутнасці.
Супернікі сустрэнуцца ў суботу, 31 студзеня, на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 13.00.
Жывы эфір матчу будзе дасяжны на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







