ФАРД ІБРАГІМ РАЗВІТАЎСЯ З МІНСКІМ "ДЫНАМА"
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта завершаны працоўныя адносіны ганскага абаронца Фарда ІБРАГІМА з нашым клубам.
Афрыканскі легіянер далучыўся да "бела-сініх" напрыканцы сакавіка 2025-га — у выніку прыняў удзел у 27 афіцыйных паядынках (чэмпіянат — 21, Кубак Беларусі — 2, Ліга чэмпіёнаў — 2, Ліга канферэнцый — 2). Адзначыўся трапным стрэлам у гасцявой сустрэчы элітнага дывізіёна з "Нафтанам" (3:1).
Дзякуем Фарда за этап выступленняў у мінскім "Дынама" і зычым далейшых поспехаў!







