ДЗЯНІС ШПАКОЎСКІ ПРАЦЯГНЕ КАР’ЕРУ Ў ІНШЫМ КЛУБЕ
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта абойму "бела-сініх" пакінуў брамнік Дзяніс ШПАКОЎСКІ.
Выхаванец Акадэміі сталічнага "Дынама" дэбютаваў за асноўны склад яшчэ 30 лістапада 2019-га — у дамашнім чэмпіянатным дэрбі з супернікамі з Брэста. З таго часу запісаў сабе ў актыў 19 паядынкаў за нашу галоўную каманду (8 "сухіх", 19 прапушчаных мячоў).
У 2024-м на правах арэнды выступаў за "Мінск" і "Слуцк".
Зычым Дзянісу поспехаў у далейшай кар’еры!







