ДЫНАМАЎСКІЯ РЭЗЕРВІСТЫ ЗГУЛЯЮЦЬ З "АРСЕНАЛАМ"
У сераду, 21 студзеня, спарынг-праграму ў межах перадсезонкі-2026 адкрыюць дублёры "бела-сініх".
На "сінтэтыцы" роднага "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А належыць прымаць прадстаўніка элітнага дывізіёна "Арсенал" з Дзяржынска. Пачатак у 15.00.
Нагадаем, што для падначаленых Сяргея Яромкі гэта першы з трох кантрольных паядынкаў напярэдадні ўдзелу ў 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.







