ДА АДПРАЎЛЕННЯ Ў ФРАНЦЫЮ — ТРЫ КАНТРОЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ
Тры тыдні застаецца да паядынку "Дынама-Мінск" U19 у 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26 — змагацца з равеснікамі з французскага ПСЖ належыць на выездзе ў сераду, 4 лютага.
Праграма падрыхтоўкі нашай каманды ўключыць тры спарынгі.
Падначаленыя Сяргея Яромкі сустрэнуцца з дзяржынскім "Арсеналам" (21 студзеня), "МЛ Віцебск" (24-га) і "Маладзечнам-2018" (28-га).
Адпраўленне ў Парыж запланавана на 2 лютага.







