АРЦЁМ КАРАТАЙ АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ Ў "ГОМЕЛЬ"
Брамнік "бела-сініх" Арцём КАРАТАЙ да сканчэння сезона-2026 будзе выступаць на правах арэнды за "Гомель".
Адзначым, што за нашу галоўную каманду ўраджэнец Ліды правёў два матчы, прычым у абодвух пакідаў свае вароты ў недатыкальнасці.
Для галкіпера, якога регулярна выклікаюць у моладзевую зборную Беларусі, гэта ўжо не першая арэнда — раней у такім статусе абараняў колеры "Астраўца" (другая палова 2022-га), мазырскай "Славіі" (2023), брэсцкага "Дынама" (другая палова 2025-га).







