АЛЯКСЕЙ ІВАНОЎ — ФУТБАЛІСТ "БЕЛА-СІНІХ"
Кантракт з нашым клубам падпісаў абаронца Аляксей ІВАНОЎ.

Навабранец "бела-сініх" нарадзіўся 19 лютага 1997-га ў сталіцы. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Уладзімір Рыгоравіч Кірэенка), за асноўны склад дэбютаваў 8 лістапада 2014-га у выязной сустрэчы найвышэйшай лігі з "Дняпром".
Выступаў за "гараджан" (2014 — лета-2016, другая палова 2019-га — 2020), брэсцкае "Дынама" (лета-2016 — 2017; першая палова 2019-га), мінскі "Прамень" (2018), "Гомель" (2021), "Тарпеда"-БелАЗ (2022), "Славію" (2023-25). Уладальнік Кубка Беларусі-2016/17.

Цягам трох сезонаў з’яўляўся важным элементам абарончай пабудовы мазыран, прыняўшы ўдзел у 93 афіцыйных паядынках. А ў мінулым годзе прадэманстраваў уражальнае індывідуальнае дасягненне — забіў сем мячоў. І дапамог палешукам заваяваць бронзавыя медалі айчыннага элітнага дывізіёна. Па выніках чэмпіянату быў уключаны ў сімвалічную зборную "А".

Аляксей, вітаем у складзе "Дынама-Мінск" і зычым, каб 2026-і аказаўся найлепшым у тваёй кар’еры!







