АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — З НОВЫМ КАНТРАКТАМ
Працоўныя адносіны з нашым клубам падоўжыў абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ.
У 2025 годзе футбаліст прыняў удзел у 17 афіцыйных паядынках, забіў чатыры мячы і аддаў адзін выніковы пас. У прыватнасці, ад званка да званка правёў пераможную гульню за Суперкубак краіны.
Увогуле ў актыве Гаўрыловіча — 142 матчы за мінскае "Дынама" ва ўсіх турнірах (16 галоў + 5 асістэнцкіх балаў).
Не сумняваемся, што ў наступным сезоне багаты досвед Аляксея дапаможа "бела-сінім" у вырашэнні пастаўленых задач!







