АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА ЗНОЎ ГУЛЕЦ НАШАЙ КАМАНДЫ
Футбалістам "бела-сініх" стаў вельмі дасведчаны Аляксандр СЯЛЯВА.

Для ўраджэнца Бялынічаў гэта будзе ўжо трэці адрэзак кар’еры ў мінскім "Дынама". Сюды ўчэпісты апорнік перабраўся напачатку 2021-га, маючы за плячыма выступленні ў БАТЭ, "Клечаску", "Тарпеда"-БелАЗе, "Шахцёры", прычым у складзе салігарчан заваяваў Кубак краіны-2018/19 і чэмпіёнскі тытул-2020.
У 2021-м — адзін з ключавых гульцоў нашай каманды (28 матчаў, 2 выніковыя перадачы), пасля чаго адправіўся за мяжу — у расійскі "Растоў" (2022 — лета-2023, 25 паядынкаў, 1 гол).

У ліпені-2023 зноў далучыўся да "Дынама", дзе правёў паўтара паспяховых сезона (56 сустрэч, 3 забітых мячы + 3 асістэнцкіх балы, уключэнні ў сімвалічныя зборныя "А" па выніках чэмпіянатаў-2023 і -2024). Эмацыйнымі пікамі з’явіліся два трыумфы ў айчынным элітным дывізіёне і праход у агульны этап Лігі канферэнцый-2025/26.
У мінулым годзе хаўбек абараняў колеры "Тарпеда"-БелАЗа (38/1+2).
Запісаў сабе ў прафайл 13 супрацьстаянняў у форме нацыянальнай зборнай.

Аляксандр, з вяртаннем! Здароўя, надзейных дзеянняў на газоне і максімальных дасягненняў з "бела-сінімі"!







