АЛЯКСАНДР МАРТЫСЕВІЧ ЗАСТАЕЦЦА Ў "НІВЕ"
Абаронца Аляксандр МАРТЫСЕВІЧ правядзе сезон-2026 на правах арэнды ў форме "Нівы" з Даўбізна, якая выступае ў айчыннай першай лізе.
На паўднёвы захад Беларусі перспектыўны футбаліст паехаў у мінулым ліпені — у выніку прыняў удзел у дзевяці афіцыйных паядынках, запісаў на асабісты рахунак галявую перадачу.
Адзначым, што ў складзе "бела-сініх" ураджэнец Брэста двойчы заваяваў золата юнацкага чэмпіянату краіны (2023/24, 2024/25).
Фота: t.me/fcniva_2005







