ЗНІЖКА Ў 20% НА АБАНЕМЕНТЫ — ПРАЗ ПРАМАКОД НА SLIVKI.BY
У заўзятараў "бела-сініх" з’явілася магчымасць значна сэканоміць пры пакупцы абанементаў на дамашнія матчы каманды ў сезоне-2026.
Такую опцыю дае папулярны рэсурс SLIVKI.BY.
Для гэтага трэба прайсці па спасылцы, набыць прамакод, паказаць яго ў фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" — выкананне няхітрых умоў дазволіць атрымаць зніжку ў 20% на абанемент любай цэнавой катэгорыі, у тым ліку ў VIP-зону.
Час працы фірмовай крамы (вул. Кірава, 8/6, сектар D24) — штодня з 11.00 да 20.00, перапынак з 15.00 да 16.00.







