З ДНЁМ ЖАНЧЫН І МІЖНАРОДНЫМ ЖАНОЧЫМ ДНЁМ!
У Беларусі 8 сакавіка адзначаецца Дзень жанчын і Міжнародны жаночы дзень — самае светлае і пяшчотнае веснавое свята.
Віншуем футбалістак, супрацоўніц і прыхільніц мінскага "Дынама", зычым моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, любві, толькі радасных навін!
Вялікі дзякуй мамам, бабулям, жонкам, дочкам за падтрымку, стварэнне ўтульнасці, мудрасць, цярпенне і энергію! Няхай у Год беларускай жанчыны ў вас здзейсняцца ўсе планы, а побач будуць толькі надзейныя і прыемныя людзі!
Са святам, мілыя і дарагія жанчыны!







