Наступны матч Славія 21 сакавіка (16:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮРЫЮ ШУКАНАВУ — 55!

10.03.2026

У аўторак, 10 сакавіка, віншаванні з 55-м днём нараджэння прымае экс-паўабаронца і трэнер "бела-сініх" Юрый ШУКАНАЎ.

Выхаванец сталічнай СДЮШАР №5 выступаў за "Дынама" цягам амаль пяці сезонаў (1992-95, 2004), правёў 119 афіцыйных паядынкаў, забіў 43 мячы. Чатырохразовы чэмпіён Беларусі (1992/93, 1993/94, 1995, 2004), уладальнік Кубка краіны-1993/94. Тройчы ўключаны ў спіс 22 найлепшых футбалістаў найвышэйшай лігі (№1 — 1992/93, 2004, №2 — 1995). Форму нацыянальнай зборнай прымяраў шэсць разоў.

У якасці настаўніка (паралельна выходзіў на поле) прывёў каманду да заваявання залатых медалёў у 2004 годзе, пасля чаго пачаў паўнавартую трэнерскую дзейнасць. У родным клубе ў розны час займаў таксама пасады генеральнага і спартыўнага дырэктара.

Зычым Юрыю Ўладзіміравічу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, рэалізацыі ўсіх планаў!