ВЫЗНАЧЫМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У САКАВІКУ РАЗАМ!
Самы час выбраць найлепшага футбаліста мінскага "Дынама" па выніках першагап веснавога месяца!
Выказаць сваё меркаванне можна ў афіцыйным telegram-канале "бела-сініх". Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Кандыдатаў традыцыйна квінтэт. Гэтым разам у спісе брамнік Міхаіл КАЗАКЕВІЧ, абаронца Раман БЕГУНОЎ, хаўбекі Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ і Фаваз АБДУЛАХІ, нападнік Карэн ВАРДАНЯН.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Апытанка працягнецца да 11.00 пятніцы, 3 красавіка.
Нагадаем, што на разгляданым адрэзку падначаленыя Аляксандра Шагойкі пераадолелі "Іслач" у кубкавым чвэрцьфінале (0:1; 1:0, па пенальці 5:4), а ў стартавым туры чэмпіянату-2026 у валявым стылі ўзялі верх у Мазыры над "Славіяй" (2:1).







