ВЫКЛІК У ЗБОРНУЮ U19
Зборная нашай краіны, укамплектаваная юнакамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, праводзіць трэнінг-кэмп у сталіцы, у межах якога згуляе кантрольныя паядынкі з прадстаўнікамі першай лігі — "Слуцкам-2024" (7 сакавіка) і "Юні Ікс Лабс" (10-га).
У гэтых спарынгах могуць прыняць удзел дзевяць футбалістаў мінскага "Дынама": брамнік Аляксандр АЛЯКСАНДРАВІЧ, абаронцы Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ і Мацвей ЧАРНЯЎСКІ, хаўбекі Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Сяргей ЖЫВУШКА, Артур ЗАБЛОЦКІ і Ягор МОЎЧАН, нападнікі Андрэй ЛУЦКОВІЧ і Ігар ЮРЭВІЧ.
Для беларусаў гэта важны этап падрыхтоўкі да выступлення ў кваліфікацыі EURO’2027 U19. У сярэдзіне мая належыць стартаваць у дывізіёне "В" — апанентамі па групе 3 стануць каманды Славакіі, Латвіі і Сан-Марына (гаспадары "пулькі").







