УЛАДАЛЬНІКІ СЕЗОННЫХ АБАНЕМЕНТАЎ СУСТРЭНУЦЦА З КАМАНДАЙ
У суботу, 28 сакавіка, "бела-сінія" на стадыёне "Дынама-Юні" правядуць кантрольны матч з "Мінскам". Стартавы свісток прагучыць у 12.00.
А па сканчэнні спарынгу галоўны трэнер нашай каманды Аляксандр Шагойка разам з групай футбалістаў наведаюць размешчаны паблізу раённы Цэнтр культуры (вул. Акадэміка Вышалескага, 4), дзе сустрэнуцца з уладальнікамі сезонных абанементаў-2026.
У праграме мерапрыемства, якое пачнецца ў 14.45, — фармат "пытанне — адказ", аўтограф- і фотасесія.
Запуск у зал — з 14.30. На ўваходзе будзе працаваць сканавальнік, то бок абавязкова мець пры сабе арыгінал абанемента.
Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 29 660 1927.
Нагадваем, што продаж абанементаў ажжыцяўляецца да 31 сакавіка ўключна — у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).







