УЛАДАЛЬНІКІ АБАНЕМЕНТАЎ БЯСПЛАТНА НАВЕДАЮЦЬ ГУЛЬНЮ З "ВАЎКАМІ"
У суботу, 14 сакавіка, "бела-сінія" адкрыюць праграму дамашніх матчаў года — пазмагаюцца з "Іслаччу" за пуцёўку ў кубкавы паўфінал. Найважнейшую сустрэчу прыме стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 18.30.
Уладальнікі сезонных абанементаў-2026 трапяць на трыбуны бясплатна. Для такой катэгорыі заўзятараў выдзелены сектар А5 — просім займаць любыя вольныя месцы.
Нагадваем, што набыць абанементы можна штодня ў нашым клубным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; час працы — 11.00-20.00, перапынак — 15.00-16.00).







