У СЯБРОЎСКАЙ АТМАСФЕРЫ
У сценах Мінскага раённага цэнтра культуры адбылася сустрэча нашай каманды з уладальнікамі сезонных абанементаў-2026.
"Бела-сініх" прадстаўлялі генеральны дырэктар Андрэй ТОЛМАЧ, галоўны трэнер Аляксандр ШАГОЙКА, а таксама футбалісты Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ, Аляксей ВАКУЛІЧ, Аляксей ІВАНОЎ, Сяргей КАРПОВІЧ, Кірыл КАПЛЕНКА, Яўген МАЛАШЭВІЧ, Ягор МОЎЧАН, Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, Уладзіслаў ПОЛАЗ, Максім ШВЯЦОЎ.
Мерапрыемства прайшло і сяброўскай нефармальнай атмасферы. Мінскія дынамаўцы адказалі на пытанні сваіх верных заўзятараў, пасля чаго наступіў час аўтограф- і фотасесіі.














