У МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ ВЫКЛІКАНА ЧАЦВЁРА ДЫНАМАЎЦАЎ
Зборную нашай краіны, сфармаваную з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, чакаюць найважнейшыя гасцявыя паядынкі адборачнай кампаніі EURO’2027 U21. У пятніцу, 27 сакавіка, належыць змагацца з супернікамі з Уэльса, у аўторак, 31-га, — з аўстрыйцамі.
Трэнерскі штаб моладзевай каманды разлічвае ў гэтых матчах і на квартэт футбалістаў мінскага "Дынама" — брамніка Івана ШЫМАКОВІЧА, абаронцу Васіля ЧАРНЯЎСКАГА, хаўбекаў Арцёма САКАЛОЎСКАГА і Кірыла ЦАПЯНКОВА.
Пасля чатырох тураў становішча каманд у групе I выглядае такім чынам: 1. Бельгія — 7. 2. Данія — 7. 3. Аўстрыя — 7. 4. БЕЛАРУСЬ — 4. 5. Уэльс — 3.







