Наступны матч Белшына 4 красавіка (18:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

У "БЕЛА-СІНІХ" — 600 ВІКТОРЫЙ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ

22.03.2026

У суботу, 21 сакавіка, мінскія дынамаўцы не толькі на мажорнай ноце адкрылі праграму чэмпіянату-2026 — на выездзе ўзялі верх 2:1 над "Славіяй", але і акруглілі да шасцісот колькасць сваіх перамог у межах айчыннага элітнага дывізіёна.

Прадстаўляем увазе заўзятараў усе знакавыя прыступкі на шляху да гэтага дасягнення:

1-я       25.4.1992        ДЫНАМА-МІНСК — Шахцёр           2:1       "Дынама"        Міхаіл Вергяенка

100-я   15.6.1996        ДЫНАМА-МІНСК — Атака-Аўра     4:1       "Дынама"        Іван Шчокін

200-я   14.5.2002        ДЫНАМА-МІНСК — Зорка-ВА-БДУ            6:3       "Дынама"            Андрэй Зыгмантовіч

300-я   26.7.2008        ДЫНАМА-МІНСК — Лакаматыў Мн           2:1       "Дынама"            Ігар Крывушэнка

400-я   20.7.2014        ДЫНАМА-МІНСК — Дынама Бр     3:1       "Трактар"            Уладзімір Журавель

500-я   2.10.2020        ДЫНАМА-МІНСК — Смалявічы      2:1       "Трактар"        Леанід Кучук

600-я   21.3.2026        Славія — ДЫНАМА-МІНСК 1:2       "Юнацтва"      Аляксандр Шагойка

Цікава, што "бела-сінія" ўпершыню святкавалі юбілейную вікторыю ў гасцях.

П.С. У статыстыцы ўключаюцца толькі фактычна здабытыя перамогі — сюды не ўключаны тэхнічныя 3:0, якія прысуждаюцца ў выпадку зняцця суперніка з турніру.