ТАБЛІЧНАЕ СТАНОВІШЧА НЕ ПАЛЕПШЫЛІ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, закрыла сакавіцкую гульнявую праграму ў межах кваліфікацыі EURO’2027 U21.
На жаль, на гэтым адрэзку ў скарбонку не пакладзена ніводнага ачка. Некалькімі днямі раней зафіксавана параза 0:2 ад равеснікаў-валійцаў, а сёння не прынёс пазітыўных эмоцый выязны паядынак з аўстрыйцамі — 1:2.
Падначаленыя Віталя Паўлава прапусцілі на 62-й хвіліне, на 88-й лічбы на табло параўняў экс-нападнік мінскага "Дынама" Трафім Мельнічэнка. Але напрыканцы гаспадары паспелі забіць вырашальны мяч пасля падачы вуглавога.
У супрацьстаянні прыняў удзел квартэт прадстаўнікоў актуальнай абоймы "бела-сініх". Ад званка да званка адпрацавалі Іван ШЫМАКОВІЧ і Кірыл ЦАПЯНКОЎ. На 80-й хвіліне ў гульню ўвайшлі Васіль ЧАРНЯЎСКІ з Арцёмам САКАЛОЎСКІМ.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
|
|
Бельгія U21 |
5 |
3 |
1 |
1 |
11-2 |
10 |
|
Аўстрыя U21 |
6 |
3 |
1 |
2 |
7-7 |
10 |
|
Данія U21 |
5 |
3 |
1 |
1 |
12-5 |
10 |
|
Уэльс U21 |
6 |
2 |
0 |
4 |
6-20 |
6 |
|
БЕЛАРУСЬ U21 |
6 |
1 |
1 |
4 |
7-9 |
4 |
24.9. Бельгія U21 — БЕЛАРУСЬ U21. 28.9. Данія U21 — БЕЛАРУСЬ U21.
Фота: t.me/abffby







