СЯРГЕЮ ШЫРОКАМУ — 60!
У аўторак, 24 сакавіка, 60-ы дзень нараджэння святкуе экс-абаронца і хаўбек "бела-сініх" Сяргей ШЫРОКІ.
Выхаванец бабруйскага футбола дэбютаваў за нашу галоўную каманду 6 красавіка 1986-га ў выязным супрацьстаянні саюзнай найвышэйшай лігі з адэскім "Чарнаморцам" — і амаль ряць сезонаў з’яўляўся гульцом асноўнай абоймы.
Сюды вярнуўся ўлетку 1994-га, выступаў яшчэ паўтары гады, стаў двухразовым чэмпіёнам краіны (1994/95, 1995-о).
Увогуле за мінскае "Дынама" правёў 162 афіцыйныя сустрэчы, забіў 10 мячоў.
Мае ў актыве адзін паядынак у форме нацыянальнай зборнай Беларусі.
Сардэчна віншуем Сяргея Анатольевіча з юбілеем, зычым моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і спакою!







