СЯРГЕЙ КАРПОВІЧ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА "БЕЛА-СІНІХ"
Футбалістам нашага клуба стаў абаронца Сяргей КАРПОВІЧ, узяты ў арэнду ў "МЛ Віцебск".
Нарадзіўся 29 сакавіка 1994-га ў вёсцы Пятрышкі Мінскага раёна. Выхаванец Акадэміі сталічнага "Дынама" (першы трэнер Сяргей Аляксандравіч Плаксёнак), за асноўны склад якога дэбютаваў 4 мая 2014-га ў матчы элітнага дывізіёна з "Белшынай". У тым жа сезоне дамамог заработаць пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Еўропы, дзе прыняў удзел у чатырох сустрэчах.

Усяго правёў у форме "бела-сініх" 52 афіцыйных супрацьстаяння (3 асістэнцкія балы). Срэбраны (2014, 2017) і бронзавы (2016) прызёр чэмпіянатаў краіны.
Таксама выступаў за "Нафтан", "Мінск", "Гарадзею", "Тарпеда"-БелАЗ, "Іслач", казахстанскі "Кайсар", расійскую "Балтыку", "Нёман", узбекістанскі "Наўбахор" і "МЛ Віцебск".

У абойме гарадзенцаў у 2023 і 2024 гадах фінішаваў другім у розыгрышах найвышэйшай лігі плюс абодва разы прызнаваўся найлепшым абаронцам турніру.
Летам 2025-га далучыўся да "МЛ Віцебск", разам з якім заваяваў чэмпіёнскі тытул.

Мае ў актыве 18 паядынкаў за нацыянальную зборную.
Сяргей, з вяртаннем у родную каманду! Максімальных поспехаў і вырашэння ўсіх амбіцыйных задач!







