СТАРТАВЫЯ МАТЧЫ Ў Д2 ЗГУЛЯЕМ ПА ПЯТНІЦАХ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла поўны расклад паядынкаў 1-га і 2-га тураў чэмпіянату краіны-2026 у першай лізе.
Наша моладзевая каманда на чале з Сяргеем Яромкам у абодвух выпадках згуляе не ў выходныя.
Тур 1 Пятніца, 3 красавіка Ліда — ДЫНАМА-БДУФК Пачатак у 17.00
Тур 2 Пятніца, 10 красавіка ДЫНАМА-БДУФК — Асіповічы Пачатак у 18.00
У жывым эфіры матчы пакажа Youtube-канал АБФФ.







