СПАРЫНГ З "ГАРАДЖАНАМІ" — 28 САКАВІКА
Двухтыднёвую паўзу ў элітным дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2026 наша каманда запоўніць кантрольным паядынкам.
У суперніках — іншы ўдзельнік найвышэйшай лігі "Мінск". Спарынг пройдзе ў суботу, 28 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 12.00. Уваход вольны.
На Youtube-канале "бела-сініх" запланаваны жывы эфір матчу.







