"СЛАВІЯ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Цэнтральны паядынак стартавага туру чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне адбудзецца ў Мазыры, дзе ў суботу, 21 сакавіка, пазмагаюцца прызёры мінулага сезона. Уладальнік бронзы — "Славія" прыме нашу каманду, якая фінішавал арадком вышэй, на стадыёне "Юнацтва" па вул. Янкі Купалы, 26А. Пачатак а 16-й гадзіне.
КВІТКІ
Кошт — 10 рублёў.
Для дзяцей ад 6 да 14 гадоў, жанчын і пенсіянераў — 5 рублёў.
Кассы адкрыюць у 14.00.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў адной са сталіц Палесья будзе малахмарна, без ападкаў. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +10+12 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі згуляе ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнтамі якога стануць Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск), Чацвёрты — Максім Папок (Мазыр).
Інспектар матчу — Георгі Вербіцкі (Слонім).
Дэлегат АБФФ — Дзяніс Шамшуроў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры вельмі цікавае супрацьстаянне пакажуць тэлеканал "Беларусь 5", сайт sport5.by і Youtube-канал АБФФ.







